«Агульная дыктоўка» ў Мінску сабрала аматараў беларускай мовы
24.06.2017

«Агульная дыктоўка» адбылася ў Мінску ў мiнулую суботу ўпершыню. Напiсаць дыктант па беларускай мове ў Нацыянальную бібліятэку прыйшлі амаль 200 чалавек. Акрамя мінчукоў праверыць свае веды вырашылі жыхары іншых гарадоў – Барысава, Брэста, Гомеля, Гродна, Дзяржынска, Жодзіна, Лагойска, Слоніма, Шчучына. Для тых, хто не змог прыехаць, была арганізаваная анлайн-трансляцыя праз youtube-канал.

«Агульная дыктоўка» ў Мінску сабрала аматараў беларускай мовы

«Агульная дыктоўка»

 

«Агульная дыктоўка» ў Мінску сабрала аматараў беларускай мовы

«Агульная дыктоўка»

Вынікі будуць дасланыя ўдзельнiкам па электроннай пошце 28 чэрвеня, пасля таго, як работы правераць прафесійныя філолагі. Кожнага харашыста чакае падарунак.

Арганізатарам «Агульнай дыктоўкi» выступіла ААТ «Лідскае піва». Праект стаў своеасаблівым падарункам да 950-годдзя беларускай сталіцы. «На працягу некалькіх гадоў наша кампанія надае вялікую ўвагу аднаўленню гісторыі і пераемнасці культурнай спадчыны. З пачатку мінулага года ААТ «Лідскае піва» размаўляе па-беларуску і падтрымлівае разнастайныя праекты культурнага кшталту. «Агульная дыктоўка» – адзін з карпаратыўных сацыяльных праектаў, які працягнуў гэты накірунак. Мы бачым жаданне моладзi i людзей сталага ўзросту карыстацца беларускай мовай, пашыраць яе ўжыванне. Таму мы будзем працягваць натхняць беларусаў размаўляць на роднай мове», — адзначыла менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лідскае піва» Наталля Яфімкіна.

«Агульная дыктоўка» ў Мінску сабрала аматараў беларускай мовы

Для дыктанта была абраная «Мiнская гicторыйка» — кароткае апавяданне Мiхаiла Валодзiна са зборнiка «Наш стары добры Вавілон». Чытаў дыктант рэжысёр, прадзюсар Iван Пінігін. Азнаёмiцца з арыгіналам тэксту ўжо можна на сайце lidskae.by.

«Я марыла аб тым, каб мы, беларусы, зрабілі нешта такое агульнае для нас, адукацыйнае і, зразумела, беларускамоўнае. Каб мы размаўлялі і пісалі па-беларуску і рабілі гэта пісьменна. На «Агульнай дыктоўцы» мая мара пачынае здзяйсняцца. Удзельнікi, якiя сабралiся ў Нацыянальнай бібліятэцы, зрабілі крок да сябе і да нашай мовы – і такім чынам распачынаюць новую беларускамоўную гicторыю. Сёння гэта надзвычай важна», — адзначыла фiлолаг, каардынатар праекта «Майстэрня слова» Iна Хазеева, словы якой былi сустрэтыя авацыямi ўдзельнiкаў.

 «Агульная дыктоўка» ў Мінску сабрала аматараў беларускай мовы

Iна Хазеева, фiлолаг, каардынатар праекта «Майстэрня слова»

Пасля дыктоўкi ўдзельнiкi маглi пагуляць у беларускія настольныя гульні, сфатаграфавацца і пачаставацца прысмакамі.

«Агульная дыктоўка» ў Мінску сабрала аматараў беларускай мовы

Удзельнiкi «Агульнай дыктоўкI»

 

«Агульная дыктоўка» ў Мінску сабрала аматараў беларускай мовы

Удзельнiкi «Агульнай дыктоўкI»

 

ААТ «Лідскае піва» — найстарэйшы з дзейных бровараў Рэспублікі Беларусь. Завод у г. Ліда быў заснаваны ў 1876 годзе мешчанінам Носелем Пупко. У гэтым жа годзе была звараная першая партыя піва. Прадпрыемства ніколі не спыняла сваю працу, нават у часы войнаў і рэвалюцый. З 1920 г. завод пачаў выпускаць квас, з 1937 г. — газіраваныя напоі. З 1998 г. завод першым у рэспубліцы пачаў разліваць піва ў кегі. У 2016 г. прадпрыемства адзначыла 140-годдзе.