«Лідскае піва» прэзентавала трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»
22.06.2017

ААТ «Лідскае піва» прэзентавала трэці гатунак, які завяршае лімітаваную серыю «МЕНСКАЕ», вырабленую да 950-годдзя Мінска. Новы прадукт прымеркаваны да даты, калі Мінск упершыню стаў сталіцай незалежнай дзяржавы.

 «Лідскае піва» прэзентавала трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»

«МЕНСКАЕ 1918»

25 сакавіка 1918 года была падпісаная 3-я Статутная грамата рады Усебеларускага кангрэса. Дакумент абвяшчаў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, а Мінск дэ-факта стаў сталіцай новага дзяржаўнага ўтварэння. Менавіта гэтай значнай падзеі ў гісторыі горада прысвечаны выпуск трэцяга і апошняга гатунку «МЕНСКАЕ 1918» з лімітаванай серыі «МЕНСКАЕ».

«МЕНСКАЕ 1918» – гэта класічны еўрапейскі светлы лагер з мяккім смакам і прыемным хмелевым водарам. Утрыманне алкаголю ў новым гатунку – 4,7 %. Масавая доля сухіх рэчываў – 11 %. Горыч – 12 IBU.

Этыкетка выкананая ў агульнай для серыі стылістыцы старажытнага вітража. У аснове кампазіцыі – карта ўтворанай 25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі, цэнтральным элементам якой з’яўляецца Мінск як сталіца незалежнай дзяржавы. Надпісы на малюнках франтальнай этыкеткі выкананыя на лацінцы.

«Лідскае піва» прэзентавала трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»

Карта на этыкетцы «МЕНСКАЕ 1918»

«Адметная асаблівасць серыі «МЕНСКАЕ» — гэта лёгкасць прадукту, зніжаная горыч піва (усяго 12 IBU) і індывідуальны для кожнага гатунку від хмелю. Хмель для «МЕНСКАГА 1918» надае піву класічны хмелевы водар. Для першага гатунку «МЕНСКАЕ 1067» мы выкарысталі хмель, які дадаў да смаку піва хмелевыя і хвойныя ноткі. Другі гатунак «МЕНСКАЕ 1499» насычаны кветкавымі, фруктовымі і вострымі танамі», — каменціруе галоўны півавар ААТ «Лідскае піва» Алег Малахаў.

«Лідскае піва» прэзентавала трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»

Алег Малахаў, галоўны півавар ААТ «Лідскае піва»

«МЕНСКАЕ 1918» з’явіцца на паліцах крамаў 24 чэрвеня 2017 года. Піва будзе прадавацца ў шкляной тары аб’ёмам 0,5 л і ПЭТ-бутэльцы 1,5 л. Рэкамендаваная цана – 1,61 BYN за шкляную бутэльку, 3,82 BYN за ПЭТ.

«Лідскае піва» прэзентавала трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»

Лімітаваная серыя «МЕНСКАЕ»

Лімітаваная серыя «МЕНСКАЕ» створана ў гонар 950-годдзя Мінска. Яна складаецца з трох гатункаў, кожны з якіх звязаны са значнай датай у гісторыі сталіцы. Першы гатунак «МЕНСКАЕ 1067» прымеркаваны да першай згадкі Мінска ў летапісе «Аповесць мінулых гадоў». Другі гатунак «МЕНСКАЕ 1499» прысвечаны атрыманню Мінскам Магдэбургскага права, якое дала гораду паўнамоцтвы на самакіраванне.

Прэзентацыя «МЕНСКАЕ 1918» прайшла ў кафэ-клубе «Грай».

«Лідскае піва» прэзентавала трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»

Прэзентацыя «МЕНСКАЕ 1918»